Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускамоўны «стэндап» у Менску. Відэавэрсія


30 сакавіка ў клюбе «JackClub» адбыўся другі выпуск беларускамоўнага гумарыстычнага шоў «Стэндап-Кавярня». У інтэрнэце зьявілася відэавэрсія шоў. Праект рэалізаваны групай «Stand-up Pro» пры падтрымцы «Арт Сядзібы».

Стэндап — адзін з найпапулярнейшых гумарыстычных жанраў у сьвеце, цяпер гучыць у Менску і па-беларуску.

18 лютага ў менскім стэйк-хаўсе «Newman» адбылася першая «Стэндап-Кавярня», якую наведала каля 200 чалавек, ўсе ахвотныя не змаглі знайсьці месцаў.

Комікі зь Менску, Берасьця, Гомля, Жодзіна і Слуцку заклалі пачатак новай культурніцкай зьявы ў Беларусі.

Глядзіце відэасюжэт зь першага выпуску шоў «Стэндап-Кавярня»:

Стэндап-шоў, у якім комікі ўздымаюць праблемы і вырашаюць іх гумарам, ужо стаў звыклай зьявай для Беларусі. Ужо год у Менску існуе і пасьпяхова разьвіваецца праект «Stand-up Pro», які аб’ядноўвае найбольш таленавітых і працавітых стэндапэраў нашай краіны. Менавіта ўдзельнікі гэтага праекту вырашылі прадэманстраваць, што глядзець на праблемы з гумарам можна і па-беларуску!

Наступны, ужо трэці выпуск беларускай «Стэндап-Кавярні» пройдзе 18 траўня ў менскім клюбе «JackClub».
XS
SM
MD
LG