Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Шуневіч: Маштабы карупцыі ва Ўкраіне непараўнальныя зь Беларусьсю


Такую заявіў зрабіў сёньня міністар унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч.

Адказваючы на пытаньне Свабоды, ён зазначыў:

«З таго, што я ведаю, магу заявіць: маштабы карупцыі ва Ўкраіне і Беларусі непараўнальныя. Гэта найперш тычыцца так званых „адкатаў“ — ва Ўкраіне яны значна большыя. Што тычыцца карупцыйных схем, дык тут можна казаць пра нейкія аналёгіі, паколькі яны шмат у чым падобныя ў розных краінах сьвету. Але такога маштабу, як ва Ўкраіне, у Беларусі, дзякуй Богу, няма».

Міністар Шуневіч сказаў, што яго міністэрства заканчвае працу над матэрыяламі для вялікага антыкарупцыйнага дакладу, зь якім будзе выступаць Аляксандар Лукашэнка.

Міністар сказаў, што, на яго погляд, ў гэтых матэрыялах прасочваюцца дзьве галоўныя рэчы:

«Па-першае, 80% усіх злачынстваў раскрываюць менавіта супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі. І другое — мы прапануем кіраўніку дзяржавы схемы, паводле якіх дзейнічаюць карупцыянэры ў Беларусі».

Ігар Шуневіч сказаў, што калі кіраўнік дзяржавы выступіць з дакладам, яму невядома. «Але сваю працу мы хутка скончым», — дадаў міністар.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG