Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўрапейскім авіякампаніям забаронена лётаць у Крым


Эўрапейская арганізацыя па бясьпецы аэранавігацыі (Эўракантроль) ўвяла забарону на ажыцьцяўленьне палётаў у анэксаваны Расеяй Крым, у прыватнасьці, у Сімфэропаль і Севастопаль.

Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Unian са спасылкай на паведамленьне Эўракантролю, апублікавана на вэб-партале flightworx.aero.

«Эўракантроль, строга прытрымліваючыся Канвэнцыі ICAO аб міжнароднай грамадзянскай авіяцыі, не прызнае аднабаковае абвяшчэньне прадстаўленьня аэранавігацыйнага абслугоўваньня над любой часткай украінскай паветранай прасторы, акрамя як ад украінскай улады», — гаворыцца ў паведамленьні.

Таксама паведамляецца, што Эўрапейская арганізацыя па бясьпецы аэранавігацыі забараніла палёты ў Сімфэропаль і Севастопаль да далейшых апавяшчэньняў.
Разам з тым, Эўракантроль падчас выбару маршрутаў рэкамэндуе ўзгадняць іх з украінскімі, румынскімі, баўгарскімі і турэцкімі дыспэтчарскімі цэнтрамі ў мэтах пазьбяганьня парушэньняў паветранага руху.

Некалькі дзён таму найбуйнейшая ўкраінская авіякампанія Міжнародныя авіялініі Ўкраіны" (МАУ) адмяніла рэйсы паміж Кіевам і Сімфэропалем да 29 красавіка 2014 году ў сувязі зь дзейнымі абмежаваньнямі на палёты ў Крым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG