Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты беларускай Палаты прадстаўнікоў выказалі свой спадзеў на «канструктыўнае разьвіцьцё падзей ва Ўкраіне».

«Беларускія парлямэнтарыі выказваюць надзею, што падзеі ў брацкай Украіне будуць разьвівацца ў канструктыўным рэчышчы пры безумоўным выкананьні прынцыпаў вяршэнства закона, павагі правоў і інтарэсаў усіх грамадзян краіны», — заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, адкрываючы 2 красавіка сэсію парлямэнту.


У Андрэйчанкі выклікае трывогу тое, што сытуацыя ў сьвеце, каля беларускіх межаў, «не становіцца больш спакойнай»:

«Мы не можам быць абыякавымі да падзей ва Ўкраіне. Цягам многіх стагоддзяў беларускі, расейскі і ўкраінскі народы зьвязвалі агульная гісторыя і культура, паразуменьне, імкненьне да добрасуседзкіх адносін, міру і згоды,— заявіў Андрэйчанка і выказаў спадзеў, што «гэтыя каштоўнасьці будуць і надалей вызначаць разьвіцьцё адносін паміж нашымі народамі», — цытуе Андрэйчанку БелаПАН.
XS
SM
MD
LG