Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Анэксія Расеяй Крыма пахавае «саюзную дзяржаву», — Якаўлеўскі


Раман Якаўлеўскі
Раман Якаўлеўскі

2 красавіка ўжо ў 15-ты раз адзначаецца «Дзень яднаньня народаў Расеі і Беларусі». У гэты дзень у 1996 годзе была падпісаная дамова аб стварэньні супольнасьці Беларусі і Расіі, пазьней саюза і саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Ва ўмовах расейскага вайсковага ўварваньня ва Ўкраіну і далейшай анэксіі Крыма, дзень яднаньня народаў Беларусі і Расеі набывае новы палітычны кантэкст, які не дае магчымасьці беларускім уладам нешта сьвяткаваць, мяркуе менскі экспэрт Раман Якаўлеўскі. Ён мяркуе, што далучэньне Крыма канчаткова «пахавае» так званую саюзную дзяржаву:

«Ёсьць падставы віншаваць старшыню вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы Аляксандра Лукашэнку. Бо сёньня саюзная дзяржава прырасла на цэлы суб’ект — Крымскую фэдэральную акругу. Яна пашырылася, але сьвяточнага адчуваньня ў нязьменнага старшыні дзяржсавета мы не назіраем.
Не выключаю, што „крымскі сюрпрыз“ канчаткова гэтую дзяржаву пахавае. Сама наяўнасьць Крымскай фэдэральнай акругі ў гэтым утварэньні стварае пагрозу для Беларусі апынуцца Беларускай фэдэральнай акругай».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG