Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея скасавала перамовы з Украінай у Менску


Перамовы Украіны з Расеяй на ўзроўні намесьнікаў міністраў замежных спраў, правядзеньне якіх было заплянавана на 4 красавіка, адмененыя расейскім бокам.


Пра гэта сказаў выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Украіны Андрэй Дзешчыца:

«Мы дамаўляліся з міністрам замежных спраў Расіі аб кантактах на ўзроўні намесьнікаў міністраў. Гэтая сустрэча была амаль ўзгодненая, але ўчора мы атрымалі сігнал аб тым, што, на жаль, спадар Карасін ня зможа прыехаць на гэтую сустрэчу 4-га красавіка ў Менск».

Як сказаў Дзешчыца, цяпер Украіна будзе шукаць іншыя варыянты, і паведаміў, што не ведае калі будзе наступная сустрэча з кіраўніком МЗС РФ Лаўровым, паколькі дамоўленасьцей аб далейшых сустрэчах не было.

Першая пасьля анэксіі Крыму сустрэча міністраў замежных спраў Украіны і Расеі прайшла 24 сакавіка падчас саміту па ядзернай бясьпецы ў Гаазе. Больш перамоваў з новымі ўладамі Ўкраіны расейскія ўлады не вядуць, застаюцца толькі кантакты паміж чыноўнікамі дзьвюх краін нізкага ўзроўню.
XS
SM
MD
LG