Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьмітры Яраш зарэгістраваны кандыдатам у прэзыдэнты


Дзьмітры Яраш на Эўрамайдане

Дзьмітры Яраш на Эўрамайдане

Цэнтарвыбаркам Украіны зарэгістраваў кандыдатам у прэзыдэнты краіны лідэра радыкальнага руху «Правы сэктар» Дзьмітрыя Яраша, які балятуецца як самавылучэнец.

Рашэньне аб рэгістрацыі Яраша ў аўторак, пасьля праверкі зьвестак пра ўнесены ім грашовы заклад, аднагалосна падтрымалі ўсе сябры камісіі, паведаміў «Украінскай праўдзе» кіраўнік прэс-службы ЦВК Канстанцін Хіўрэнка. Дакумэнты для ўдзелу ў выбарах Яраш падаў 29 сакавіка.

Таксама ў аўторак ЦВК зацьвердзіў у якасьці кандыдатаў яшчэ пяць чалавек, сярод іх лідэр партыі «Свабода» Алег Цягнібок, дэпутат парлямэнту Анатоль Грыцэнка, грамадзкі дзяяч Вольга Багамолец.

Такім чынам, агульная колькасьць зарэгістраваных кандыдатаў на прэзыдэнцкіх выбарах складае цяпер 20 чалавек з 24, якія падалі поўны пакет дакумэнтаў. Апошні тэрмін рэгістрацыі – 4 красавіка. Выбары прызначаныя на 25 траўня.
XS
SM
MD
LG