Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампутарная праграма для вызначэньня «нацыянал-здраднікаў»


Пракрамлёўскі сайт палітычных навінаў politonline.ru зрабіў кампутарную праграму аналізу кантэнту мэдыяў, якая дазваляе вызначыць ступень іх неляяльнасьці афіцыйнай палітыцы Крамля.


Альгарытм запраграмаваны на словы «анэксія», «аншлюс», «зялёныя чалавечкі» і іншыя слоўныя формы, якія характарызуюць адмоўнае стаўленьне да палітыкі Расеі адносна Ўкраіны.

На падставе аналізу politonline.ru вызначыў 20 самых «антырасейскіх» СМІ Расеі.

1 . Эхо Москвы
2 . Дождь ТВ
3 . Новая газета
4 . The New Times
5 . Newsru.com
6 . Радио Свобода
7 . РИА «Новый Регион»
8 . Slon.ru
9 . РБК і РБК daily
10 . Ведомости
11 . Сноб
12 . Росбалт
13 . Grani.ru
14 . Ежедневный журнал
15 . Lenta.ru
16 . Коммерсант
17 . Русский журнал
18 . Русский Forbes
19 . Znack.com
20 . Московские новости

Пералічаныя выданьні, у дадатак да крытычнага тону, параўноўвалі дзеяньні Расеі і дзеяньні нацысцкай Нямеччыны, выкарыстоўвалі слова «агрэсія» для апісаньня паводзінаў Расеі ва Ўкраіне, заклікалі да міжнароднай ізаляцыі Расеі і ўжываньня санкцыяў да яе, станоўча выказваліся адносна Эўрамайдану.

Ня выключана, што гэты сьпіс «варожых» мэдыяў можа стаць «расстрэльным» сьпісам.

Аляксандар Дугін, уплывовы кансэрватыўны палітык і грамадзкі дзяяч, апублікаваў у сябе ў Фэйсбуку сьпіс гэтых 20 мэдыяў з камэнтаром: «Парадак закрыцьця самых агідным СМІ Расеі ці блякаваньня доступу да іх (у выпадку знаходжаньня за межамі Расеі)».

Варта сказаць, што ціск на пазначаныя СМІ ўжо пачаўся. Тэлеканал «Дождж» на мінулым тыдні пачаў збор сродкаў для свайго выжываньня пасьля таго, як кабэльныя апэратары разарвалі кантракт з тэлеканалам пасьля праведзенага «Дажджом» апытаньня наконт гіпатэтычнай здачы Ленінграда ў часы Другой Сусьветнай вайны.

Сайту навінаў Lenta.ru, які лічыўся адным з самых аб'ектыўных і прафэсійных інфармацыйных рэсурсаў у Расеі, быў нанесены масіраваны ўдар у сярэдзіне сакавіка, калі былі звольненыя яго даўні рэдактар і некалькі высокапастаўленых супрацоўнікаў за публікацыю інтэрвію з прадстаўніком украінскай радыкальнай арганізацыі «Правы сэктар».

Газэта «Ведомости» зазнала ціск пасьля публікацыі артыкулу вядомага навукоўца Андрэя Зубава, які параўнаў дзеяньні Пуціна ў Крыме з аншлюсам Аўстрыі Гітлерам. У дзяржаўным агенцтве навінаў РИА-Новости ранейшы кіраўнік быў заменены крамлёўскім прапагандыстам Дзьмітрыем Кісялёвым.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG