Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАТО спыняе супрацоўніцтва з Расеяй


Сустрэча міністраў замежных спраў краін-сябраў НАТО ў Брусэлі

Сустрэча міністраў замежных спраў краін-сябраў НАТО ў Брусэлі

Паўночнаатлянтычны альянс абвясьціў пра спыненьне грамадзянскага і ваеннага супрацоўніцтва з Расеяй з-за акупацыі і анэксіі тэрыторыі Крыму.

Такое рашэньне прынятае міністрамі замежных спраў краін-сяброў НАТО. Разам з тым яны адзначылі, што палітычны дыялёг можа быць прадоўжаны ў рамках Рады Расея-НАТО.

У заяве сябры альянсу таксама заклікалі Расею прыняць неадкладныя меры, каб вярнуцца да захаваньня міжнароднага права.

НАТО таксама мае намер узмацніць супрацоўніцтва з Украінай і іншымі краінамі Ўсходняй Эўропы, а таксама прыняць неадкладныя меры, якія дапамогуць Украіне забясьпечыць уласную бясьпеку.

Генэральны сакратар НАТО Андэрс Фог Расмусэн мяркуе, што крызыс ва Ўкраіне можа прывесьці да зьяўленьня «новых разьдзяляльных ліній» у Эўропе. Расмусэн таксама паведаміў, што не мае пацьверджаньня адводу расейскіх войскаў ад усходніх межаў Украіны.
XS
SM
MD
LG