Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінцы выведуць караблі з Крыму паводле графіку


Сёньня на працягу дня павінен быць узгоднены графік вываду ўкраінскіх вайсковых караблёў з Крыму.

Пра гэта заявіў народны дэпутат ад «Бацькаўшчыны» Андрэй Сенчанка на брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе пасьля свайго вяртаньня з Крыму з перамоваў з расейскімі чыноўнікамі і прадстаўнікамі Чарнаморскага флёту Расейскай Фэдэрацыі пра вывад украінскіх вайскоўцаў, тэхнікі і маёмасьці.

Паводле Сенчанкі, украінскаму боку ўдалося таксама атрымаць ад расейцаў запэўніваньні, што з тэрыторыі ўкраінскіх вайсковых частак будуць выведзены атрады так званай «самаабароны Крыму». Часткі будуць разблякаваныя, што дазволіць на далейшую перадыслякацыю ўкраінскіх вайскоўцаў на мацерыковую Ўкраіну.

Плянуецца, што першымі з Крыму будуць выведзеныя дэсантны карабель «Магілёў» і карвэт «Тарнопаль». Расейцы, паводле ўкраінскага дэпутата, абавязаліся разблякаваць выхад з возера Данузлаў для ўкраінскіх ваенных караблёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG