Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Музэй Багдановіча стаў філіяй


Літаратурны музэй Максіма Багдановіча ў Менску 1 красавіка афіцыйна перайшоў у разрад філіі Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры.

Рэарганізацыя гэтай установы ніякім чынам не паўплывае на працу музэя Максіма Багдановіча, адзначыла ў інтэрвію БелаПАН цяпер ужо былы дырэктар музэя Тацяна Шэляговіч:

«Супрацоўнікі музэя працягваюць сваю штодзённую працу, якая заключаецца ў дасьледаваньні творчасьці Максіма Багдановіча, папулярызацыі яго творчасьці, рэалізацыі літаратурных, музэйных, адукацыйных праектаў. Нічога не спыняецца. Гэта ўсяго толькі зьмена статусу. Выставы, мерапрыемствы, сустрэчы і прэзэнтацыі — усё гэта будзе. Калектыў літаратурнага музэя зробіць усё, каб просты чалавек, які цікавіцца творчасьцю Максіма Багдановіча, адчувае нейкае душэўную цеплыню ў дачыненьні да гэтай асобы, не заўважыў гэтых намінальных бюракратычных зьменаў».

У філіяле «Літаратурны музэй Максіма Багдановіча», паводле словаў Тацяны Шэляговіч, засталіся працаваць пятнаццаць чалавек з сарака.

У складзе самога музэя Багдановіча былі дзьве філіі «Фальварак Ракуцёўшчына» і «Беларуская хатка». У выніку рэарганізацыі музэй і два яго падразьдзяленьні сталі трыма філіямі Дзяржаўнага музэя гісторыі беларускай літаратуры.

Рэарганізацыя літаратурных музэяў Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі была зацьверджаная загадам Міністэрства культуры ад 4 студзеня 2014 году. Прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі заклікалі ўрад перагледзець гэтае рашэньне. У сьнежні мінулага году культурныя і грамадзкія дзеячы правялі на ганку музэя Багдановіча некалькі акцыяў у падтрымку музэя.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG