Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вытворчасьць зброі: Расея занепакоена лёсам каапэрацыі з Украінай


«Расейска-ўкраінскі канфлікт можа адбіцца на супрацоўніцтве дзьвюх краінаў у вытворчасьці зброі», — заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску дзяржаўны сакратар саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі Рыгор Рапота.

Адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, Рыгор Рапота прызнаў, што гэта праблема турбуе Расею, паколькі пэўная частка зброі, якую выкарыстоўвае расейская армія, зроблена ў каапэрацыі з Украінай. Таксама гэта прадукцыя паступае на ўсясьветны рынак зброі.

Адказваючы на дадатковае пытаньне, ці могуць беларускія вайсковыя прадпрыемствы замяніць цалкам альбо ў пэўнай ступені ўкраінскія, Рыгор Рапота адказаў:

«Першыя, з кім мы будзем кансультавацца на гэты конт, — гэта, безумоўна, Беларусь, — падкрэсьліў Рыгор Рапота. — Але я ўпэўнены, што Расейская Фэдэрацыя зробіць усё магчымае, каб захаваць сувязі з Украінай ва ўсіх сфэрах, у тым ліку і эканамічнай. Так, цяпер мы перажываем цяжкія часы, але калісьці ўсё стабілізуецца».

Рыгор Рапота прызнаў, што аб’ём гандлю паміж Расеяй і Беларусьсю ў 2013 годзе параўнальна з 2012 зьменшыўся на пяць мільярдаў даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG