Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя прэзыдэнта па даручэньні Аляксандра Лукашэнкі рыхтуе антыкарупцыйны даклад.

Прэсавая служба Лукашэнкі цытуе ягоную заяву з гэтай нагоды:

«Я ўжо даручыў адміністрацыі прэзыдэнта падрыхтаваць шырокі антыкарупцыйны даклад, які стане здабыткам увагі... Мiнiстар — гэта ж такі чалавек! Вось я не разумею: чаго не хапае? Чалавек сам у пятлю галаву суне. Сам, яго ніхто туды не штурхае! Бо ведае, што рана ці позна ўсё роўна зловяць».

Лукашэнка прывёў прыклад з нядаўнімі арыштамі ў сыстэме «Беллегпрама». Паводле ягоных словаў, на пастаўках імпартнага абсталяваньня ў гэтым канцэрне скралі мільёны долараў. Пасьля гэтага Лукашэнка і даручыў адміністрацыі падрыхтаваць шырокі антыкарупцыйны даклад.

24 лютага супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі за хабар былі затрыманыя, а затым заключаныя пад варту старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасьці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасьці («Беллегпрам» ) і дырэктар ААТ «Слонімская камвольна-прадзільная фабрыка».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG