Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вярхоўная Рада вырашыла раззброіць незаконных


"Правы сэктар" пакідае гатэль "Дняпро". 1 красавіка 2014 году

"Правы сэктар" пакідае гатэль "Дняпро". 1 красавіка 2014 году

Парлямэнт Украіны падтрымаў праект пастановы аб неадкладным раззбраеньні незаконных узброеных фармаваньняў. За аснову і ў цэлым на пасяджэньні парлямэнту гэты дакумэнт падтрымалі 256 народных дэпутатаў пры неабходных 226.

Згодна з тлумачальнай запіскай, прапануецца абавязаць МУС і СБУ неадкладна ажыцьцявіць раззбраеньне незаконных узброеных фармаваньняў.

Неабходнасьць прыняцьця гэтага праекту пастановы абумоўлена «абвастрэньнем крымінагеннай абстаноўкі і шматлікімі фактамі несанкцыянаванага прымяненьня зброі, якія прывялі да гібелі і траўмаваньня людзей», а таксама «сыстэмнымі правакацыямі з боку замежных грамадзян на паўднёвым усходзе Ўкраіны і ў Кіеве».

Праект пастановы, аўтарам якога зьяўляецца старшыня фракцыі «Бацькаўшчыны» Сяргей Собалеў, быў зарэгістраваны на сайце Вярхоўнай Рады 1 красавіка.

Пры абмеркаваньні пастановы, да яе прапанавалі таксама дадаць пункт аб неабходнасьці раззбраеньня таксама асоб, якія незаконна валодаюць зброяй, але не ўваходзяць у фармаваньні.

Напярэдадні вечарам на Храшчаціку ў Кіеве адбылася перастрэлка. Міліцыя затрымала падазраванага — актывіста «Правага сэктару». З-за страляніны пацярпелі тры чалавекі, лёгкія траўмы атрымаў і першы намесьнік старшыні Кіеўскай гарадзкой дзяржаўнай адміністрацыі Багдан Дубас. «Правы сэктар » назваў стральбу непаразуменьнем.

Таксама паведамляецца, што экспэрты выявілі некалькі адзінак зброі ў кіеўскім гатэлі «Дняпро», дзе разьмяшчалася штаб-кватэра «Правага сэктару». Пра гэта інфармуе Міністэрства ўнутраных спраў.

«Сёньня раніцай у суправаджэньні праваахоўных органаў прадстаўнікі „Правага сэктару“, які меў у гатэлі „Дняпро“ штаб-кватэру, пакінулі яго памяшканьне і арганізавана адправіліся на адну з загарадных баз. Зараз у гатэлі працуюць экспэрты. Там выяўлена некалькі адзінак зброі», — паведамляецца на сайце МУС Украіны.

Таксама працягваецца праверка датычнасьці знойдзенай зброі да іншых злачынстваў, акрамя стральбы напярэдадні вечарам, кажуць у МУС.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG