Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі з сёлета нацысты забілі 7 чалавек


У Расеі з пачатку года сем чалавек сталі ахвярамі нападаў на глебе ксэнафобіі і нацыянальнай нянавісьці. Пацярпелі не менш 29 чалавек, паведамілі «Інтэрфаксу» ў праваабарончым цэнтры «Сава».

Паводле зьвестак праваабаронцаў, напады адбыліся ў дзевяці расійскіх рэгіёнах: у Маскве і Пецярбургу, у Маскоўскай, Уладзімерскай, Іркуцкай, Сахалінскай абласьцях, у Карэліі, Татарстане і Пермскім краі.

Асабліва ўзрасла актыўнасьць ультраправых ў сакавіку, адзначаюць у праваабарончай арганізацыі.

У мінулым годзе, па дадзеных «Савы », у Расеі ў выніку нападаў на глебе ксэнафобіі загінулі 20 чалавек і больш за 170 былі параненыя. Большасьць нападаў было здзейсьнена ў Маскве і Пецярбургу.

З пачатку года за расісцкую і іншую ультраправую прапаганду расейскімі судамі было вынесена не менш за 24 прысудаў, па якіх былі асуджаныя 25 чалавек, паведамілі праваабаронцы.
XS
SM
MD
LG