Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея праігнаравала паседжаньне ў ААН з удзелам Джэмілева


Мустафа Джэмілеў
Мустафа Джэмілеў

Лідэр крымскіх татар Мустафа Джэмілеў на нефармальным пасяджэньні Рады бясьпекі ААН у Нью-Ёрку назваў абсурдным нядаўні рэфэрэндум у Крыме аб далучэньні да Расеі.

Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».

«Абсурдна вырашаць пытаньне аб прыналежнасьці да той ці іншай краіны на аснове рэфэрэндуму. Права на самавызначэньне можа быць толькі ў карэннага народа, і такім у Крыме зьяўляюцца крымскія татары. Але татары байкатавалі гэты рэфэрэндум»,— сказаў Джэмілеў.

Таксама ён назваў цынічным сьцьвяржэньне расейскіх уладаў пра ціск на расейцаў на тэрыторыі Крыму, паколькі большасьць кіраўнікоў мясцовых органаў улады зьяўляюцца расейцамі.

Нефармальнае пасяджэньне Рады Бясьпекі ААН праходзіла паводле ініцыятывы Літвы ў фармаце «Арыя» ( The Arria Formula Meeting ) — абмеркаваньне складаных пытаньняў ў канфідэнцыйным рэжыме. Пасяджэньне праігнаравалі некалькі сталых прадстаўнікоў Рады бясьпекі, у тым ліку Расея і Кітай.

Расейская місія выпусьціла заяву, у якой гаворыцца:

«Адзначаем злоўжываньні ў выкарыстаньні „формулы Арыя“. Задумвалася яна для канфідэнцыйнага абмеркаваньня складаных палітычных пытаньняў, а выкарыстоўваецца часам як сродак рэклямы перад СМІ і НДА. Гэта падрывае прэстыж Рады Бясьпекі ААН. Катэгарычна адмаўляемся асацыяваць з Радай Бясьпекі мерапрыемства, якое арганізуецца сёньня дэлегацыяй Літвы — прапагандысцкае шоў з запрашэньнем адыёзных фігур».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG