Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэркель: Пуцін адводзіць частку войскаў ад мяжы з Украінай


Ангела Мэркель

Ангела Мэркель

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін у тэлефоннай размове заявіў канцлеру Германіі Ангеле Мэркель, што загадаў часткова вывесьці войскі з усходняй мяжы Ўкраіны.

Пра гэта паведаміў прэс — сакратар кіраўніка нямецкага ўрада, перадае ВВС.

Паводле прэс-службы Крамля, Пуцін абмеркаваў з Мэркель магчымасьці міжнароднага спрыяньня аднаўленьню стабільнасьці ва Ўкраіне і зноў падняў праблему Прыднястроўя.

«Пры абмене думкамі па Прыднястроўі расейскі кіраўнік гаварыў аб неабходнасьці прыняцьця эфэктыўных захадаў дзеля зьняцьця фактычнай зьнешняй блякады гэтага рэгіёну і пошук справядлівага і ўсёабдымнага рашэньня прыднястроўскай праблемы», — гаворыцца ў паведамленьні.

Становішча спраў у непрызнанай рэспубліцы Прыднястроўе Пуцін абмяркоўваў раней у размове з прэзыдэнтам ЗША Баракам Абамам.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG