Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта, старшыня Вярхоўнай Рады Ўкраіны Аляксандар Турчынаў заявіў, што ў краіне няма падстаў для фэдэралізацыі.

Паводле Турчынава, сёньня Ўкраіна — унітарная дзяржава. Пра гэта ён сказаў журналістам у вёсцы Новыя Пятроўцы (Кіеўская вобласьць), адказваючы на просьбу «Інтэрфакса» пракамэнтаваць выказваньні кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова аб неабходнасьці фэдэратыўнага ўладкаваньня Ўкраіны.

«Спадар Лаўроў, спадар Пуцін і спадар Мядзьведзеў могуць прапаноўваць, якія яны хочуць праекты для Расейскай Фэдэрацыі. Але мне здаецца, што расейскае кіраўніцтва павінна займацца праблемамі Расейскай Фэдэрацыі, а не праблемамі Ўкраіны. Ва Ўкраіне ёсьць ўрад, ёсьць парлямэнт і грамадзяне, якія будуць вызначаць нашу будучыню», — сказаў Турчынаў.

Ён сказаў, што менавіта ўкраінцы будуць вызначаць і фармат новай Канстытуцыі, і фармат уладкаваньня краіны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG