Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 1 красавіка: Дзень дурня, дзень нараджэньня Бісмарка, Захаркі і Кундэры


Васіль Захарка сядзіць крайні справа.
Васіль Захарка сядзіць крайні справа.

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

Менск. Нацыянальны прэсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя «Аб дэмаграфічнай сытуацыі ў Рэспубліцы Беларусь у 2013 годзе». Пачатак у 10 гадзінаў.

Менск. Нацыянальны прсавы цэнтар, прэсавая канфэрэнцыя дзяржсакратара саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоты, прысьвечаная дню яднаньня Беларусі і Расеі. Пачатак у 12 гадзінаў.

Менск. Футбольны манэж (пр-т Пераможцаў, 20/2), пачатак
VI Міжнародная спэцыялізаванай выставы «Атамэкспа-Беларусь-2014».

Менск. Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», адкрыцьцё фотапраекту стыліста Лаліты Угуран-Туміловіч. Пачатак у 19 гадзінаў

Брусэль. Нарада міністраў замежных справаў краінаў НАТО.
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1557 — Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзеньня зямельнай рэформы ў ВКЛ.

1579 — заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт.

1778 — бізнэсовец Олівэр Полак прыдумаў знак даляра — $.

1924 — абвяшчэньне прысуду па справе піўнога путчу. Асуджэньне Адольфа Гітлера на пяць гадоў турэмнага зьняволеньня.

1939 — паразай рэспубліканцаў скончылася грамадзянская вайна ў Гішпаніі.

1948 — Савецкі Саюз пачаў наземную блякаду Заходняга Бэрліну.

1976 — Стыў Джобс, Стыў Возьняк і Роналд Ўэйн заснавалі кампанію Apple Inc.

1979 — ператварэньне Ірана ў ісламскую рэспубліку паводле вынікаў рэфэрэндуму

1992 — пачалася Басьнійская вайна.

2001 — у Бялградзе арыштаваны былі кіраўнік Югаславіі Слабадан Мілошавіч.

2009 — Альбанія і Харватыя далучыліся да НАТО.
У гэты дзень нарадзіліся:

1809 — Мікалай Гогаль, расейскі пісьменьнік.

1815 — Ота фон Бісмарк, канцлер Нямеччыны.

1873 — Сяргей Рахманінаў, расейскі кампазытар, піяніст і дырыжор.

1877 — Васіль Захарка, старшыня Рады БНР у эміграцыі ў 1928-1943 гадах.

1901 — Сяргей Пясецкі, беларускі пісьменьнік.

1929 — Мілан Кундэра, чэскі пісьменьнік.

1940 — Уладзімер Басалыга, беларускі графік.

1947 — Алесь Жук, беларускі пісьменьнік.
ЦЫТАТА ДНЯ

Вялікія пытаньні часу вырашаюцца не прамовамі і рэзалюцыямі большасьці, але жалезам і крывёй

Ота фон Бісмарк
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG