Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі ЗША: супраць каго і наколькі плённыя


ЗША цяпер маюць 24 розных праграм санкцый, якія ахопліваюць такія краіны, як Кот-д’Івуар, Беларусь і Сірыю. Плённасьць гэтых санкцыяў аналізуе The Financial Times.

У 1990-я гады ідэя санкцыяў пачала, здавалася, губляць падтрымку. Было прызнана, што шырокія гандлёвыя санкцыі, якія ажыцьцяўляюцца ў дачыненьні да такіх краін, як Ірак і Куба, ня маюць плёну. У Іраку яны фактычна дапамаглі рэжыму цэмэнтаваць уладу, даўшы ёй больш магчымасьцяў для кантролю за гандлем і адкрыўшы шырокія магчымасьці для карупцыі. На Кубе пяць дзесяцігодзьдзяў санкцыяў да гэтага часу не прывялі да падзеньня рэжыму сям’і Кастра.

Пасьля тэрактаў 11 верасьня, адміністрацыя Буша ўзьняла мэтавыя санкцыі на новы ўзровень, засяродзіўшы ўвагу на сусьветнай фінансавай сыстэме. Санкцыі эпохі Буша блякавалі незаконныя фінансавыя пераводы і імкнуліся выкарыстоўваць пазыцыю даляра ЗША ў сусьветных фінансах, каб закрыць банкі, якія зьдзяйсьнялі махлярскія апэрацыі. З пазыцыі сваёй цэнтральнай ролі, аддзел фінансаў ЗША мог ставіць умовы міжнародным банкам: альбо праводзіць апэрацыі ў далярах ЗША, альбо працаваць з пэўнымі банкамі. Казначэйства таксама зрабіла велізарны акцэнт на падвышэньні ўласных магчымасьцяў выведкі. У пэрыяд пасьля 9/11 высокапастаўленыя чыноўнікі Міністэрства фінансаў вялі перамовы ў штаб-кватэры міжнароднай аплатнай сыстэмы Swift наконт доступу да фінансавых трансфэртаў тэрарыстычных групаў.

Многія з гэтых новых інструмэнтаў былі выкарыстаныя ў апошнія гады ў дачыненьні да Ірану, які зараз прыводзяць у якасьці аднаго з вялікіх посьпехаў палітыкі санкцый ЗША. Тым ня менш, застаецца вялікім пытаньнем, ці будуць санкцыі мець рэальны ўплыў на тое, як Расея, і яе лідэр Уладзімер Пуцін, будуць паводзіць сябе ў бліжэйшыя тыдні.
XS
SM
MD
LG