Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля 40 чалавек хочуць стаць прэзыдэнтам Украіны


Ва Ўкраіне скончылася рэгістрацыя заяў на ўдзел у выбарах прэзыдэнта дзяржавы.

Жаданьне пазмагацца за пасаду прэзыдэнта Ўкраіны выказалі каля 40 прэтэндэнтаў, некалькім зь іх было адмоўлена з-за няправільна аформленых дакумэнтаў. Поўны пакет дакумэнтаў і неабходны грашовы заклад ўнесьлі 24 чалавека. 7 кандыдатаў ужо зарэгістраваныя. Канчатковы сьпіс кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта будзе вядомы 4 красавіка.

З гэтага ліку — 38 самавылучэнцаў і восем — прадстаўнікоў ад партый. Як паведамілі ў ЦВК, за выходныя ў камісію дакумэнты падаў 21 чалавек.

Сярод жадаючых пазмагацца за прэзыдэнцкае крэсла такія палітыкі як Пятро Парашэнка, Юлія Цімашэнка, Алег Цягнібок, Анатоль Грыцэнка, Пятро Сіманенка, Натальля Каралеўская, лідэр «Правага сэктару» Дзьмітры Яраш, лекар Вольга Богомолец і іншыя.

Паводле апошніх сацыялягічных апытаньняў, найбольшым даверам карыстаецца дэпутат і бізнэсмэн Пятро Парашэнка. Менавіта яго ў якасьці адзінага кандыдата на пасаду прэзыдэнта Ўкраіны прапанаваў падтрымаць лідэр партыі «ЎДАР» Віталь Клічко.

Тым часам «Першы нацыянальны» тэлеканал Украіны рыхтуецца правесьці дэбаты паміж кандыдатамі на пасаду прэзыдэнта, паведамляе «Украінская праўда».

Датэрміновыя выбары прэзыдэнта Ўкраіны прызначаныя на 25 траўня. Яны былі абвешчаныя пасьля адхіленьня ад улады Віктара Януковіча, якому папярэднічалі шматмесячныя акцыі пратэсту па ўсёй краіне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG