Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускае сьвята ў Таронта


У нядзелю 30 сакавіка ў залі Беларускага грамадзка-рэлігійнага цэнтру Таронта адбылося сьвяткаваньне Дня Волі.

Як паведамляе прэсавая служба Згуртаваньня беларусаў Канады, сьвяткаваньне прайшло ў новым фармаце: замест традыцыйнага даклада ўдзельнікам сьвяткаваньня была прапанаваная віктарына па гісторыі ўтварэньня БНР. Віктарыну падрыхтавалі і правялі Алена Лявончанка і Ірына Тоўсьцік.

Сьвяткаваньне праходзіла пад лёзунгам салідарнасьці з народам Украіны. Сьпеўны гурт «Яваровы людзі» заклікаў усіх выканаць украінскую песьню «Заспіваймо пісні, товариші моï».

Прысутныя змаглі таксама пабачыць кадры з мітынгу, арганізаванага украінскай дыяспарай Таронта, на якім выступалі і сябры ЗБК.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG