Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэр крымскіх татар выступіць на Радзе бясьпекі ААН


Мустафа Джэмілеў
Мустафа Джэмілеў

Лідэр крымскататарскага народа Мустафа Джэмілеў сёньня выступіць на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН у Нью-Ёрку. Пра гэта паведамілі ў прэсавай службе Мэджлісу крымскататарскага народа.

У часе знаходжаньня ў ЗША Джэмілеў сустрэнецца з амбасадарам Украіны ў ЗША Аляксандрам Моцікам, сэнатарам Джонам Макейнам, сьпікерам Палаты прадстаўнікоў Джонам Бэйнэрам, з прадстаўнікамі крымскататарскай грамады ЗША. Акрамя таго, Мустафа Джэмілеў плянуе выступіць у Фондзе Карнэгі.

Раней лідэр Мустафа Джэмілеў абвясьціў аб намеры крымскіх татараў правесьці свой рэфэрэндум:

«Наш рэфэрэндум у адрозьненьне ад расейскага, ня будзе фальшывым. У Нью-Ёрку, на Радзе Бясьпекі ААН, я маю намер закрануць гэтую праблему. Крымскія татары правядуць свой рэфэрэндум па статусе Крыму».

У суботу, 29 сакавіка, на пазачарговай сэсіі курултая крымскія татары прагаласавалі за стварэньне сваёй аўтаноміі на паўвостраве. Кіраўнік Мэджліса Рэфат Чубараў тады ж заявіў, што рэфэрэндум крымскіх татараў правядуць у выпадку неабходнасьці прадэманстраваць волю народа.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG