Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ровар ці веласіпед? На «Мове ці каве» абмяркуюць гарадзкі экстрым


"Мова ці кава" ў Менску

"Мова ці кава" ў Менску

31 сакавіка ў творчай прасторы «ЦЭХ» адбудуцца чарговыя заняткі «Мова ці кава», прысьвечаныя роварам і гарадзкому экстрыму. Пачатак а 19-ай, уваход вольны.

Трэці месяц абноўленая «Мова ці кава» зьбірае ў Менску моладзь на моўныя лекцыі і дыскусіі. Кожныя заняткі прысьвечаныя пэўнай тэме. Ужо абмяркоўвалі беларускую музыку, спорт, гастраномію, субкультуры, каханьне ды іншае.

Гэтым разам, як сьцьвярджаюць арганізатары, «Мова ці кава» распачне роварны сэзон. Акрамя ровараў, абмяркуюць іншыя віды гарадзкога экстрыму: паркур, роўпджампінг, ролікі.

Падчас заняткаў будзе прэзэнтаваны адмысловы тэматычны слоўнік. Удзельнікі заняткаў пашукаюць беларускія адпаведнікі запазычаньням.

Акрамя гэтага выступіць пэрформэр, дызайнэр і музыка з Баранавічаў Дзіма Ску.

«Мова ці кава» — бясплатныя курсы беларускай мовы, запачаткаваныя ў Маскве і Менску журналісткай Кацярынай Кібальчыч. Заняткі адбываюцца раз на тыдзень у вечаровы час за кубкам кавы, працягласьць — каля 2 гадзінаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG