Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцы прывезьлі ўкраінскім салдатам 330 тысяч сухпайкоў (фота)


У Львоў група амэрыканскіх вайскоўцаў даставіла 25000 кейсаў з сухім харчовым пайком (МRE), а гэта каля 330 тысяч камплектаў, паведаміў Радыё Свабода львоўскі рэгіянальны мэдыяцэнтар Міністэрства абароны. Гэта дапамога амэрыканскага ўраду Ўкраінскім Узброеным сілам.

Амэрыканскія сухія пайкі ў бліжэйшыя дні разьмяркуюць па ўсіх лягістычных вайсковых частках ўкраінскага войска. У кожным кейсе па два-тры мэню. Усяго ў сухіх пайках больш за 20 відаў мэню.

Кожны пакет утрымлівае спагеці або тушаную ялавічыну, гарнір (рыс, кіяхі, фруктовае або бульбяное пюрэ), крэкер або хлеб, арахісавае масла, жэле або сыр, прысмакі, напоі, а таксама прылада для падагрэву першай стравы і лыжку, запалкі, вяршкі, цукар, соль, жуйку, туалетную паперу.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG