Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 29 сакавіка.

Інцыдэнт адбыўся ўвечары 29 сакавіка. Грамадзкія актывісты, якія штомесяц 29 чысла наведваюць Курапаты, каб ускласьці кветкі да магілаў нявінна расстраляных людзей, зрабілі заўвагу маладзёнам, якія каля крыжоў наладзілі пікнік з мангалам і алькаголем.

Рэжысэр Вольга Мікалайчык распавяла Свабодзе:

«Іх было чалавек 7, у тым ліку 2 дзяўчыны. На заўвагу адрэагавалі агрэсіўна, сыходзіць не пажадалі, спачатку лаяліся, а потым пачалі штурхацца і біцца. Некалькі актывістаў пацярпелі, у тым ліку дасталося Міколу Купаву. На шум зьявіўся кінааапэратар, які рабіў здымкі для фільму пра Курапаты, дык кідаліся на камэру, ледзь не зламалі».

Грамадзкі актывіст Алесь Макаеў паведаміў, што да месца інцыдэнту была выкліканая міліцыя:

«Прыехалі даволі хутка, больш за 10 супрацоўнікаў. Але на той момант жарсьці ўжо крыху ўлягліся. Абышлося без затрыманьняў».

Грамадзкія актывісты ў Беларусі абвясьцілі 29 кастрычніка Днём памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій ў памяць аб падзеях 29 кастрычніка 1937 году, калі ў адну ноч НКУС расстраляў каля ста беларускіх пісьменьнікаў і дзеячоў культуры. З 2007 году 29-га кожнага месяца ў Курапатах актывісты запальваюць зьнічкі і ўскладаюць кветкі ў Курапатах.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG