Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым перайшоў на маскоўскі час


Далучаны да Расеі Крым мінулай ноччу перайшоў на маскоўскі час — шляхам пераводу стрэлкі гадзін на дзьве гадзіны наперад.

Улады запэўніваюць, што складанасьцяў у сувязі са зьменамі паўстаць не павінна. Па словах віцэ-прэм’ера Крыму Рустэма Тэміргаліева, мясцовыя прадпрыемствы загадзя падрыхтаваліся да пераходу на новы час, узгаднілі ўсе графікі працы, каб ня ўзьнікла нестыковак.

«Так што ніякіх нэгатыўных наступстваў для эканомікі пераход на маскоўскі час мець не будзе», — падкрэсьліў Тэміргаліеў у інтэрв’ю «Інтэрфаксу».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG