Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы нечакана прыняў рашэньне застацца ў Эўропе для перамоваў наконт Украіны.

Пасьля ад’езду з Савудаўскай Арабіі, дзе ён суправаджаў прэзыдэнта ЗША, Керы меўся вылецець дадому ў Вашынгтон. Аднак падчас дазапраўкі ў Ірляндыі ў суботу ён зьмяніў свой маршрут і вылецеў у Парыж. Прэсавы сакратар дзярждэпартамэнту Джэн Сакі патлумачыла, што Керы спадзяецца правесьці ў Парыжы сустрэчу зь міністрам замежных спраў Расеі Сяргеем Лаўровым.

Высокапастаўлены прадстаўнік амэрыканскай адміністрацыі паведаміў у суботу ўвечары нашай радыёстанцыі, што сустрэча Лаўрова і Керы адбудзецца ў нядзелю.

МЗС Расіі раней заявіў, што Лаўроў і Керы абмеркавалі па тэлефоне ўкраінскі крызіс, а таксама пляны далейшых кантактаў. Прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін дамовіліся ў пятніцу аб сустрэчы міністраў замежных спраў для абмеркаваньня магчымага дыпляматычнага вырашэньня сытуацыі ва Ўкраіне.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG