Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка можа стаць адзіным кандыдатам ад дэмсілаў


Віталь Клічко і Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Віталь Клічко і Пятро Парашэнка, архіўнае фота

Лідэр партыі «Удар» Віталь Клічко 29 сакавіка прапанаваў вылучыць у якасьці адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў на выбарах прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнку.

«Адзіны шанец перамагчы — гэта вылучэньне адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў. Пакінем іншым палітыкам прынцып: два ўкраінцы — тры гетманы».

Гэтую заяву Віталь Клічко зрабіў на зьезьдзе сваёй партыі. Палітык таксама сказаў, што сам ён хоча абірацца на пасаду мэра Кіева.
XS
SM
MD
LG