Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Далей можа быць Беларусь, — Эдуард Лобаў


Эдуард Лобаў
Эдуард Лобаў
Маладафронтавец Эдуард Лобаў даслаў сваякам ліст, ў якім выказаў сваё стаўленьне да падзеяў ва Ўкраіне і тое, чым яны могуць скончыцца для Беларусі. Распавяла маці палітвязьня Марына Лобава.

«Абураецца тым, што Расея адабрала ад Украіны Крым. Піша, што мэтады Расеі па захопу тэрыторый не мяняюцца стагодзьдзямі, аднолькава дзейнічаюць розныя ўрады. І што міравая супольнасьць мусіць больш жорстка на гэта адрэагаваць, спыніць Расею, бо наступнай пасьля Ўкраіны можа быць Беларусь ці іншыя краіны былога СССР. Такія рэчы, мяркуе сын, нельга пакідаць без пакараньня. І непакоіцца, як бы Расея і далей на працягнула дзяліць Украіну».

Пра сябе Эдуард паведаміў, што пачуваецца нармальна. У івацэвіцкай калёніі Эдуард Лобаў працягвае навучаньне на газазваршчыка. Марына Лобава паведаміла, што навучаньне мусіць скончыцца ў чэрвені.

Эдуард Лобаў адбывае 4 гады калёніі нібыта за хуліганства, ўчыненае за дзень да прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году. Палітвязень мяркуе, што супраць яго была зладжаная правакацыя спэцслужбаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG