Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курултай крымскататарскага народа разглядае пытаньне аб нацыянальнай аўтаноміі


Рэфат Чубараў

Рэфат Чубараў

У Крыме, у Бахчысараі, адкрылася пазачарговая сэсія Курултая крымскататарскага народа. Як перадае «Украінская праўда», удзельнікі Курултая разглядаюць праект пастановы аб праве крымскататарскага народа на самавызначэньне.

Старшыня Меджлісу крымскіх татараў Рэфат Чубараў заявіў аб пачатку працэдуры па стварэньні нацыянальна-тэрытарыяльнай аўтаноміі крымскататарскага народа. Выданьне паведамляе са спасылкай на былога кіраўніка Меджлісу Мустафу Джэмілева, што дэлегаты зьезда могуць прыняць рашэньне аб прызначэньні рэфэрэндуму аб статусе Крыму.

На рэфэрэндуме ў Крыме 16 сакавіка большасьць прагаласаваўшых, паводле афіцыйных дадзеных, падтрымалі ўваходжаньне рэспублікі ў склад Расеі. Афіцыйны Кіеў лічыць рэфэрэндум незаконным і заяўляе, што ніколі не прызнае незалежнасьці Крыму і далучэньня яго да Расеі.

Сёньня ж Крым пяройдзе на маскоўскі час. Паведамляецца, што галоўны гадзіньнік Сымфэропаля на плошчы чыгуначнага вакзала перавядуць на маскоўскі час у 22.00 па мясцовым часе і апоўначы па Маскве.
XS
SM
MD
LG