Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Напярэдадні вызваленьня Аўтуховіч баіцца правакацыяў — крыніца


Мікалай Аўтуховіч

Мікалай Аўтуховіч

Турэмны суд не задаволіў скаргу Мікалая Аўтуховіча і гэтым самым захаваў прызначаны яму прэвэнтыўны нагляд.

Год і 4 месяцы пасьля вызваленьня над Мікалаем Аўутховічам будзе дзейнічаць прэвэнтыўны нагляд, які абмяжуе свабоду палітвязьня. Такое рашэньне набыло моц пасьля таго, як 28 сакавіка на судовым паседжаньні ў гарадзенскай турме была адхіленая скарга Мікалая Аўтуховіча на дзеяньні адміністрацыі турмы, якая наклала на яго некалькі спагнаньняў нібыта за парушэньні рэжыму.

Мікалай Аўтуховіч мусіць выйсьці на волю 8 красавіка. Які ў яго настрой і як ён сябе пачувае? Крыніца, якая сустракалася з Мікалаем Аўтуховічам, распавяла:

«Ён насьцярожаны, гэтак скажам. Увесь час баіцца нейкіх правакацый, кажа, што ў яго дрэннае прадчуваньне. Быццам яму нешта дрэннае падрыхтавалі. Увесь час напагатове. Што да самаадчуваньня — баляць рукі, асабліва правая. Ці то траўма, ці сьцягно застудзіў, ці нейкая нэўральгія — незразумела, што гэта».

Паводле грамадзкай актывісткі Вольгі Мікалайчык, сябры Мікалая Аўтуховіча зьбіраюцца сустракаць яго ад 0 гадзінаў 8 красавіка, бо з турмы яго могуць выпусьціць ў любую хвіліну ночы.

Прадпрымальнік з Ваўкавыску Мікалай Аўтуховіч асуджаны на 5 год і 2 месяцы нібыта за захоўваньне некалькіх баявых патронаў. Аўтуховіч і беларускія апазыцыйныя палітыкі ды праваабаронцы лічаць гэты прысуд палітычна матываваным, зьвязаным зь перасьледам за барацьбу з карупцыяй, якую вёў прадпрымальнік.
XS
SM
MD
LG