Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзясяткі тысячаў тайцаў выйшлі супраць ураду (відэа)


У Бангкоку дзясяткі тысячаў чалавек бяруць удзел у антыўрадавай дэманстрацыі з патрабаваньнем правядзення палітычных рэформаў і рэфармаваньня выбарчага заканадаўства.

Тайская апазыцыя сарвала праведзеныя 2 лютага ўсеагульныя выбары. Іх вынікі былі ануляваныя Канстытуцыйным судом 21 сакавіка.


У Тайляндзе зь лістапада мінулага года праходзяць акцыі пратэсту супраць ураду краіны, які ўзначальвае Йінглак Чынават. З тых часоў у сутыкненьнях загінулі 23 чалавекі.

Тайлянд перажывае крызіс з тых часоў, як брат Йінглак Чынават, былы прэм’ер-міністар Таксін Чынават быў зрынуты ў 2006 годзе ў выніку ваеннага перавароту. Яго абвінавачвалі ў карупцыі і перавышэньні паўнамоцтваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG