Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Апальны гісторык Зубаў бяз працы не застанецца


Андрэй Зубаў

Андрэй Зубаў

Унівэрсытэт імя Масарыка ў Брне, Чэхія, прапанаваў працу расейскаму гісторыку Андрэю Зубаву, якога нядаўна звольнілі з Маскоўскага інстытуту міжнародных адносін у сувязі з крытыкай расейскай вайсковай акцыі ў Крыме.

Кіраўніцтва чэскага ўнівэрсытэту заявіла, што Зубаў можа працаваць на факультэце сацыяльных дасьледаваньняў на пасадзе прафэсара.

«Акадэмічная супольнасьць Унівэрсытэту імя Масарыка разумее сытуацыю, калі навукоўцу спыняюць працоўны кантракт за крытыку, якая праводзіцца ў духу дэмакратыі і свабоды. Мы маем гістарычны досьвед, калі цэламу пакаленьню нашых выкладчыкаў зьнішчылі кар’еру толькі таму, што навукоўцы выказваліся крытычна ў адносінах да дзяржавы. З павагі да лёсу сваіх настаўнікаў, якія пацярпелі падобным чынам, мы прапануем пасаду прафэсару, які зьяўляецца выдатным гісторыкам зь міжнароднай рэпутацыяй і адначасова чалавекам з крытычным поглядам на сьвет вакол сябе», — сказаў рэктар Унівэрсытэту імя Масарыка Мікулаш Бэк.

Прафэсар гісторыі Андрэй Зубаў быў вымушаны пакінуць сваю пасаду ў Маскоўскім інстытуце міжнародных адносін пасьля таго, як газэта «Ведомости» апублікавала ягоны крытычны камэнтар, які асуджаў расейскую інтэрвэнцыю ва Ўкраіне.
XS
SM
MD
LG