Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 31 сакавіка: Мова ці кава ў Менску; расповед пра падляскія гарады ў Сямяцічах


Мова ці кава, курсы ў Менску

Мова ці кава, курсы ў Менску

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ПАДЗЕІ ДНЯ

«Мова ці кава: ровары, скейты, паркур, ролікі і ўвогуле, гарадзкі экстрым!» Заняткі пачнуцца а 19:00 у Крэатыўнай прасторы «ЦЭХ» (Менск, прасп. Незалежнасьці, 58, к. 6). Вядуць заняткі Кацярына Пікірэня і Франак Вячорка.

Лекцыю «Каляндарная аснова традыцыйнай культуры: веснавы Новы год» ў этнакраме «Рагна» (Менск, вул. Сухая, 4) прачытае кандыдат філязофскіх навукаў Сяргей Санько. Пачатак а 18:30.

У Сямяцічах (Падляскае ваяводзтва, Польшча), у парафіяльнай залі пры царкве Сьвятых Пятра і Паўла, адбудзецца прэзэнтацыя найноўшай кніжкі Дарафея Фіёніка, гісторыка, этнографа і натхняльніка культурнага жыцьця беларускай нацыянальнай меншасьці на Падляшшы, пад загалоўкам «Міеста в гісторыjі і кул’туры пудл’ашскіх біелорусув» (Гарады ў гісторыі і культуры падляскіх беларусаў). Кніжка напісаная на падляскай гаворцы. Пачатак прэзэнтацыі а 18.00.
ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1889 — афіцыйнае адкрыцьцё Эйфэлевай вежы.

1980 — уручэньне Леаніду Ільлічу Брэжневу Ленінскай прэміі па літаратуры за нібыта напісаныя ім кнігі ўспамінаў «Малая зямля» і «Адраджэньне».

1991 — на рэфэрэндуме ў Грузіі 90% насельніцтва прагаласавала за незалежнасьць.

1999 — выйшаў у сьвет адзін з найбольш вядомых навукова-фантастычных фільмаў — «Матрыца».

У гэты дзень нарадзіліся:

1926 — Джон Фаўлз, ангельскі раманіст.

1949 — Зьміцер Санько, беларускі біёляг, адзін з заснавальнікаў Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны.

1962 — Міхал Вівэг, чэскі пісьменьнік.

У гэты дзень памерлі:

1727 — Ісак Ньютан, ангельскі фізык, матэматык і астраном, аўтар фундамэнтальнай працы «Матэматычныя пачаткі натуральнай філязофіі», у якой апісаў закон сусьветнага прыцягненьня і так званыя Законы Ньютана, якія заклалі асновы клясычнай мэханікі.

1969 — Мікола Шчаглоў-Куліковіч, беларускі кампазытар і музыколяг, дзяяч беларускага руху ў эміграцыі. На лібрэта Натальлі Арсеньневай напісаў дзьве опэры: лірычна-рамантычную «Лясное возера» і гістарычную «Усяслаў Чарадзей».
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Распавядаць пра тое, што зьбіраесься зрабіць — усё роўна, што выхваляцца карцінамі, якіх ты яшчэ не напісаў. Гэта ня проста благі тон, гэта абсалютная страта твару».

Джон Фаўлз
XS
SM
MD
LG