Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абама патрабуе ад Расеі перастаць запалохваць Украіну


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў Расею перастаць «запалохваць» Украіну і панізіць колькасьць сваіх узброеных сіл, сканцэнтраваных у прымежнай зоне.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заклікаў Расею перастаць «запалохваць» Украіну і панізіць колькасьць сваіх узброеных сіл, сканцэнтраваных у прымежнай зоне.

Абама настойвае на дээскаляцыя сытуацыі і пачатку прамых перамоваў паміж Масквой і Кіевам.

У інтэрвію CBS прэзыдэнт ЗША заявіў, што дзеяньні Расеі могуць быць «спробай запалохаць Украіну, альбо гэта можа паказваць на тое, што Расея плянуе далейшыя крокі».

Паводле амэрыканскага лідэра, засяроджваньне расейскіх салдат на ўкраінскай мяжы не зьяўляецца звычайнай зьявай і можа сьведчыць аб тым, што Масква «выношвае дадатковыя пляны» супраць Украіны пасьля анэксіі Крыму. Абама заявіў, што Расея павінна сысьці ад мяжы з Украінай, вярнуўшы войскі ў месцы пастаяннай дысьлякацыі.

Пэнтагон заявіў, што ня бачыць прыкметаў таго, што расейскія сілы ўздоўж мяжы з Украінай праводзяць якія-небудзь вясновыя вучэньні, якімі Масква тлумачыла канцэнтрацыю войскаў у рэгіёне, перадае Ройтэрз.

Згодна з дакладам выведкі ЗША, які патрапіў у СМІ, на мяжы Расеі з Украінай сканцэнтраваны каля 30 тысяч расейскіх вайскоўцаў, а верагоднасьць уварваньня вышэйшая, чым прынята лічыць на Захадзе.
XS
SM
MD
LG