Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як ва Ўкраіне ўспрынялі падтрымку Беларусьсю ў ААН анэксіі Крыму? Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18:00


Міністэрства замежных спраў Украіны заявіла, што ўчорашняя рэзалюцыя Генэральнай асамблеі ААН дала Расеі ясны сыгнал аб недапушчальнасьці парушэньня тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Былы дэпутат Нацыянальнага сходу, генэрал-маёр у адстаўцы Валер Фралоў мяркуе, што тэарэтычна наступ расейскага войска празь Беларусь на Кіеў магчымы, і калі ён адбудзецца, украінскія Ўзброеныя сілы яго не адаб'юць.

Былы памочнік прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна Андрэй Іларыёнаў у інтэрвію нашаму Радыё заявіў, што пасьля выбараў ва Ўкраіне ён не бярэцца прагназаваць лёс беларускай незалежнасьці.

Цэнтральная выбарчая камісія зацьвердзіла афіцыйныя вынікі мясцовых выбараў у Беларусі. Паводле ЦВК, устаноўленыя два рэкорды – у яўцы выбарцаў і ў колькасьці ўдзельнікаў датэрміновага галасаваньня.

Апытаньне ў Магілёве: Як вы ацэньваеце пазыцыю Беларусі, якая ў ААН не падтрымала рэзалюцыі аб тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны?

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.
XS
SM
MD
LG