Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ваенна-паветраныя сілы Ўкраіны ладзяць маштабныя вайсковыя вучэньні. У неба паднялі 100 зьнішчальнікаў, 23 бамбавікі, 39 штурмавікоў. Таксама задзейнічалі 60 дывізіёнаў зэнітна-ракетных комплексаў.

Камандаваць вучэньнямі прызначаны генэрал-палкоўнік Юры Байдак, гаворыцца ў паведамленьні Мінабароны Ўкраіны.

У вучэньнях бяруць удзел усе ўкраінскія авіятары і зэнітчыкі.

Паводле дадзеных 2014-га году, на ўзбраеньні ВПС Украіны знаходзіцца: (сьпісам)

100 зьнішчальнікаў «МіГ-29» і «Су-27»

23 франтавыя бамбавікі «Су-24М»

12 выведных самалётаў «Су-24М»

36 штурмавікоў «Су-25»

17 вайскова-транспартных самалётаў «Ан-24Б», «Ан-26», «Ан-30Б», «Іл-6МД»

38 вучэбна-баявых зьнішчальнікаў «Л-39»

неназваная колькасьць бесьпілётных апаратаў вытворчасьці СССР і Ізраілю

60 дывізіёнаў ЗРК «Бук-М1», «С-300В1», «С-300ПС».

Раней Расея абвясьціла пра яшчэ больш маштабныя вучэньні ля межаў Украіны. На наступныя два дні заплянавана багата вылетаў штурмавікоў, піша Gazeta.ua.
XS
SM
MD
LG