Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бабруйскія галадоўнікі: Нас хочуць загнаць у стойла


На Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў сябры суполкі Свабоднага прафсаюзу Беларускага завяршылі трохдзённую галадоўку пратэсту.

Ад адміністрацыі прадпрыемства яны патрабавалі спыніць перасьлед працаўнікоў за прыналежнасьць да незалежнага прафсаюзу. Акцыю пратэсту падтрымалі каля станкоў 10 працоўных. Каля прахадной галадаў старшыня суполкі Міхаіл Кавалькоў, якога не пускалі на завод. Тры дні актывіст жыў ля прахадной у сваёй машыне. Акцыю пратэсту падтрымліваюць і двое звольненых раней з заводу працаўнікоў, якія засталіся сябрамі незалежнага прафсаюзу.

Паводле галадоўнікаў, адміністрацыя заводу пакінула ўсіх сяброў недзяржаўнага прафсаюзу бяз прэміяў ды сацыяльных выплат, выселіла з памяшканьня, якое займаў Свабодны прафсаюз у будынку заводакіраўніцтва, і заблякавала старшыні суполкі доступ на тэрыторыю заводу.

Галадоўнікі лічаць, што сваёй акцыяй пратэсту яны прыцягнулі ўвагу грамадзкасьці да праблемаў, якім ім чыніць адміністрацыя заводу. Яны заяўляюць, што гэта была асноўная мэта іхнай галадоўкі.
XS
SM
MD
LG