Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: крэдытная дапамога Ўкраіне складзе 27 мільярдаў даляраў


Злучаныя Штаты віталі крэдытную падтрымку Ўкраіне з боку МВФ.

Белы Дом выступіў з заявай наконт дасягненьня папярэдняга пагадненьня паміж урадам Украіны і прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду аб праграме крэдытаваньня ў аб’ёме ад 14 да 18 мільярдаў даляраў.

«Гэта магутны сыгнал падтрымкі міжнароднай супольнасьцю ўкраінскага ўраду ў той час, як мы дапамагаем яму ў забесьпячэньні стабілізацыі, росту эканомікі і далейшага разьвіцьця дэмакратыі. Чакаецца, што на працягу бліжэйшых двух гадоў пагадненьне зробіць магчымым забесьпячэньне падтрымкі народу Ўкраіны з боку міжнароднай супольнасьці на агульную суму ў 27 мільярдаў даляраў у пэрыяд ажыцьцяўленьня краінай гістарычных рэформаў з мэтай вырашэньня даўно насьпелых праблемаў, якія падарвалі эканамічную моц і дабрабыт Украіны. Цяпер важна, каб і ўкраінскі ўрад, і МВФ хутка прасоўваліся наперад і завяршылі крокі, неабходныя для атрыманьня ўхвалы Выканаўчай рады МВФ.

Сумесна з нашымі саюзьнікамі і партнэрамі прэзыдэнт Абама працягне нарошчваць міжнародную падтрымку народу Украіны ў гэты крытычны час. Праграма МВФ будзе цэнтральным элемэнтам у пакеце дапамогі Ўкраіне ў час правядзеньня рэформаў, а таксама свабодных і сумленных выбараў, якія дазволяць народу Ўкраіны вызначыць будучыню сваёй краіны. Мы працуем разам зь міжнароднымі партнэрамі, уключаючы Сусьветны банк і Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця ( ЭБРР), каб апэратыўна выдаткаваць дапамогу ў дадатак да праграмы МВФ і палегчыць Украіне эканамічны пераход, асабліва для тых, хто знаходзіцца ў найбольш хісткім становішчы. У рамках гэтых міжнародных намаганьняў мы працуем з Кангрэсам з мэтай апэратыўнага забесьпячэньня крэдытнай гарантыі на мільярд даляраў і прапануем тэхнічную і фінансавую падтрымку, каб дапамагчы Ўкраіне задаволіць свае найбольш надзённыя патрэбы. Мы, у супрацоўніцтве з Кангрэсам, таксама застаемся вернымі абавязацельству забясьпечваць МВФ неабходнымі рэсурсамі для аказаньня магутнай падтрымкі такім краінам як Украіна, а таксама для ўмацаваньня сыстэмы кіраваньня фондам, каб яна адпавядала становішчу ў сусьветнай эканоміцы», — гаворыцца ў заяве Белага Дома.
XS
SM
MD
LG