Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў: «Правы сэктар» патрабуе адстаўкі міністра Авакава


Арсен Авакаў
Арсен Авакаў

Каля будынка Вярхоўнай Рады Ўкраіны ў цэнтры Кіева прайшла акцыя прыхільнікаў праварадыкальнага руху «Правы сэктар».

Паводле інфармацыі 5 канала яны прынесьлі шыны, стукалі па дзьвярах парлямэнта, разьбівалі шкло, скандавалі «Рэвалюцыя!»

Як паведамілі ў прэсавай службе галоўнага ўпраўленьня МУС Украіны ў Кіеве, ля будынка парлямэнта адбылося пазачарговае Веча Майдана з патрабаваньнямі адстаўкі выконваючага абавязкі міністра ўнутраных спраў Украіны Арсена Авакава, якога актывісты «Правага сэктара» лічаць вінаватым у ліквідацыі на гэтым тыдні байцамі міліцэйскага спэцпадразьдзяленьня «Сокал» аднаго з лідэраў арганізацыі Аляксандра Музычкі.

У пачатку сакавіка супраць Музычкі былі заведзеныя крымінальныя справы за злоснае хуліганства і супрацьдзеяньне законнай дзейнасьці супрацоўнікаў праваахоўных органаў. Пахаваньне музычку ў Роўна ў сераду выліліся ў акцыю з заклікамі пабудовы ва Ўкраіне нацыянальнай дзяржавы.

Паміж уладамі Ўкраіны і «Правым сэктарам», які аб’ядноўвае радыкальныя групоўкі, у апошні час узьнікаюць канфлікты. Праваахоўныя органы неаднаразова заклікалі актывістаў руху здаць зброю. Частка пратэстуючых пагражала штурмам будынкаВярхоўнай Рады, менш радыкальна настроеныя ўдзельнікі акцыі выступілі за тэрміновае разгляд пытаньня аб адстаўцы міністра Авакава на пасяджэньні парлямэнта ў пятніцу.

Падобныя акцыі пратэсту прыхільнікі «Правага сэктара» маюць намер праводзіць двойчы ў дзень, у 9 і ў 19 гадзін — пакуль улада ня выканае іх патрабаваньні.

Міністар Авакаў з гэтай нагоды заявіў:

«Тым, хто знаходзіць падставу ваяваць са зброяй у цэнтры сталіцы, а ня ў форме ўкраінскіх вайскоўцаў на блёкпастах з сэпаратыстамі — варта зразумець, што імя ім — здраднікі. Тым, хто сапраўды шукае праўды ў справе аб гібелі ў перастрэлцы Музычкі — варта ўзяць інфармацыі столькі, колькі захочуць. МУС раскрые ўсе дакумэнты, рэчавыя доказы, відэа і аўдыёфакты. Аб’ектыўная публічная інфармацыя і публічныя аб’ектыўныя высновы — адзіна правільны выхад з сытуацыі».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG