Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 сакавіка: 100 гадоў Грабалу, Януковіч у Растове, Мова нанова ў Бабруйску


Багуміл Грабал

Багуміл Грабал

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, у гісторыі.

СЁНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ І СЬВЕЦЕ

ЦВК падвядзе вынікі мясцовых выбараў.

Офіс правоў інвалідаў абвяшчае пра пачатак кампаніі папулярызацыі «Канвэнцыі аб правах інвалідаў». Прэс-канфэрэнцыя а 12-й гадзіне ў галерэі Ў.

У Бабруйску — заняткі «Мова Нанова» на тэму «Ежа». Пачатак у 18.00, адрас: Кастрычніцкая-33, уваход праз чырвоныя весьніцы.

Былы прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч дасьць сваю трэцюю прэс-канфэрэнцыю ў расейскім Растове.

Ад сёньня на станцыі Канатоп будзе зьдзяйсьняцца кантроль двух пасажырскіх цягнікоў Масква-Кіеў.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:

1958 – створанае Пастаяннае прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.

1978 – менскі завод «Гарызонт» выпусьціў 5-мільённы тэлевізар.

1989 – прыняў першых пасажыраў міжнародны аэрапорт «Менск-2».

2006 – экс-прэзыдэнт Чэхіі Вацлаў Гавэл разам з групай сэнатараў і дэпутатаў прыехаў да беларускага пасольства ў Празе, каб перадаць пэтыцыю ў падтрымку беларускай дэмакратыі і з патрабаваньнем адстаўкі Аляксандра Лукашэнкі. Аднак аўтарытэтнага палітыка не сустрэлі і не пусьцілі за браму.

2012 – Актывісты грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» перадалі ў Менгарвыканкам каля 40 тысяч подпісаў за тое, каб імем Васіля Быкава назвалі новую станцыю мэтрапалітэну, якая зьявіцца на трэцяй лініі сталічнага мэтро побач з домам, дзе жыў народны пісьменьнік.

У гэты дзень нарадзіліся

1914 – адзін з найвыбітнейшых чэскіх пісьменьнікаў 20 стагодзьдзя Багуміл Грабал.

1919 – беларуская пісьменьніца Вера Палтаран.

1934 – беларускі паэт, перакладчык, фальклярыст Кастусь Цьвірка.

1938 –Уладзімер Раговіч, беларускі харавы дырыжор, фальклярыст, пэдагог.

1941 – Фэлікс Гумен, мастак, заснавальнік віцебскай школы акварэлі.

1959 – сьпявак Якаў Навуменка.

У гэты дзень памерлі

1985 – у Францыі на 98-м годзе жыцьця – мастак Марк Шагал.

1995 – Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч.
ЁСЬЦЬ НАГОДА

Дзень тылу Ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ

«Мяне ў гасподзе ўсё страшна інсьпіруе. Я сачу за мовай, на якой тут людзі гавораць. Мне ніколі не прыйшло ў галаву пайсьці пасядзець у Клюбе пісьменьніка на Народнай алеі і паслухаць тую балбатню. Туды я хадзіў толькі калі мусіў. У звычайнай гасподзе я даведваюся, як узбагачаецца мова. Маёй асноўнай мовай ёсьць мова звычайных людзей. Мова гэтых людзей заўсёды папярэднічае мове пісьменьніка».

З нататкаў Багуміла Грабала
XS
SM
MD
LG