Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь у ААН выказалася супраць цэласнасьці Ўкраіны


Вынікі галасаваньня па рэзалюцыі ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і супраць акупацыі Расеяй Крыма

Вынікі галасаваньня па рэзалюцыі ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і супраць акупацыі Расеяй Крыма

Генэральная асамблея ААН ухваліла праект рэзалюцыі ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і супраць акупацыі Расеяй Крыма. Беларусь галасавала супраць.

Генэральная асамблея ААН ухваліла праект рэзалюцыі ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны і супраць акупацыі Расеяй Крыма.

За рэзалюцыю выказалася 100 краін, супраць — 11, устрымалася 58 дзяржаў.

Апрача Расеі супраць рэзалюцыі выступілі Армэнія, Беларусь, Балівія, Куба, КНДР, Нікарагуа, Судан, Сырыя, Вэнэсуэла, Зымбабвэ.

Кітай устрымаўся.

Рэзалюцыя вызначае рэфэрэндум, які прайшоў у Крыме, як незаконны. Выканаўца абавязкаў міністра замежных спраў Андрэй Дзешчыца заявіў з трыбуны ААН, што міжнародныя дамовы ў галіне бясьпекі былі сур’ёзна падарваныя расейскай анэксіяй Крыму.

Амбасадар Расеі ў ААН Віталь Чуркін заявіў, што Расея ня можа ігнараваць права крымчанаў «на самавызначэньне». Прадстаўнік ЭЗ ў ААН Томас Майр-Хартынг асудзіў ужываньне сілы Расеяй і назваў яе дзеяньні парушэньнем Статуту ААН.

У рэзалюцыі A/68L.39, якая называецца «Тэрытарыяльная цэласнасьць Украіны», адзначаецца што рэфэрэндум у Крыме «ня мае сілы і ня можа быць падставай для зьмены статусу Аўтаномнай Рэспублікі Крым ці гораду Сэвастопаля».

Прадстаўнік Украіны пры ААН Юры Сяргееў сказаў перад галасаваньнем, што рэзалюцыя не накіраваная на тое, каб кагосьці асудзіць.

Прадстаўніца ЗША заявіла, што «запалохваньнем нельга дасягнуць мэты самавызначэньня... Украіна паступіла мудра, стрымліваючы свае дзеяньні».

Прадстаўнік Бразіліі заклікаў Украіну і Расею да наўпроставых перамоваў у справе ўрэгуляваньня крымскага крызісу.

«Гэтак званы крымскі рэфэрэндум быў праведзены ва ўмовах акупацыі Крыму. Рэфэрэндум быў незаконным, і мы не прызнаем яго выніку. Міжнародная супольнасьць ня можа вярнуцца ў 1930-я гады, калі больш моцная краіна дыктуе свае ўмовы», — сказаў прадстаўнік Канады.

Прадстаўнік Кітаю ў ААН заклікаў усе бакі да стрыманасьці, але адзначыў, што галасаваньне па рэзалюцыі яшчэ больш ускладніць сытуацыю вакол Крыма. Кітай падчас галасаваньня ўстрымаўся.

«Правядзеньне рэфэрэндуму ў Аўтаномнай Рэспубліцы Крым зьяўляецца незаконнай спробай анэксіі Крыма й выразна парушае Статут ААН. Гэта спроба зьмяніць статус-кво з дапамогай сілы, і гэта зьяўляецца сур’ёзнай пагрозай міжнародным нормам», — сказаў прадстаўнік Японіі.

«Турцыя выступае за павагу тэрытарыяльнай цэласнасьці, незалежнасьці, сувэрэнітэту Ўкраіны. Рэфэрэндум у Крыме ня будзе мець юрыдычных наступстваў», — сказаў прадстаўнік Турцыі пры ААН.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG