Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы міністар абароны Ўкраіны пачаў агрызацца. Эфір зь Сяргеем Абламейкам ад 18:00


Украінскія дэсантнікі ўзялі пад кантроль навігацыйную станцыю «Марс-75» у Генічаску Херсонскай вобласьці, якая з часоў распаду СССР належыць Чарнаморскаму флёту Расеі. Рэпартаж з Украіны.

Пасол Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за падтрымку Расеі ў пытаньні Крыму і выказаў занепакоенасьць тым, што беларуская апазыцыя падтрымлівае «ўкраінскіх нацыяналістаў».

У Нацыянальным мастацкім музэі адкрылася выстава «10 стагодзьдзяў беларускага мастацтва». Толькі сёньня наведнікі музэю маглі ўбачыць паменшаную копію крыжа Эўфрасіні Полацкай, спэцыяльна прывезеную манашкамі Спаса-Эўфрасінеўскага манастыра.

Апытаньне ў Гомелі: «Якой павінна быць пазыцыя Беларусі ў пытаньні анэксіі Расеяй украінскага паўвострава Крым?»

Тэлефануйце ў жывы эфір: +375 29 6514204 (Вэлком) або ў любы час на аўтаадказьнік у Менску +375 172 663952.

Адрас нашага аўтаадказьніка ў SKYPE: svabodaradio.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG