Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Onliner пакараюць за нядобрасумленную рэкляму


Міністэрства гандлю прыцягне да адміністрацыйнай адказнасьці прыватнае ўнітарнае прадпрыемства Onliner за нядобрасумленную рэкляму. Інтэрнэт-парталу пагражае штраф ад 2,6 млн да 6,5 млн рублёў.

Міністэрства на сваім афіцыйным сайце паведамляе, што ў лістападзе-сьнежні 2013 году ў мэтро была разьмешчана «нядобрасумленная рэкляма «Onliner — самы папулярны інтэрнэт-каталёг у Беларусі».

Аднак згодна з патрабаваньнямі закону «Аб рэкляме» выкарыстаньне ў рэкляме слоў у найвышэйшай ступені ці іншых слоў, якія ствараюць уражаньне перавагі тавару перад іншымі таварамі, патрабуе іх дакумэнтальнага пацьвярджэньня.

Паводле Міністэрства гандлю, уладальнікі інтэрнэт-рэсурсу Onliner не змаглі пацьвердзіць правамернасьць выкарыстаньня ў рэкляме слоў «самы папулярны інтэрнэт-каталёг у Беларусі».

У інтэрнэт-партале ад камэнтароў адмовіліся.
XS
SM
MD
LG