Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія вайскоўцы захапілі расейскую навігацыйную станцыю


26 сакавіка пры падтрымцы БТР і некалькіх вайсковых машын украінскія салдаты ўзялі пад кантроль навігацыйную станцыю «Марс-75» ў Генічаску Хэрсонскай вобласьці, якая належыць Чарнаморскаму флёту Расеі.

На тэрыторыі станцыі знаходзяцца ўкраінскія дэсантнікі у поўным узбраеньні. Ўнутр аб’екта нікога не прапускаюць. Па пэрымэтры некалькі салдат занялі баявыя пазыцыі. Паводле інфармацыі сайта «Новый Визит», вядзецца перапіс маёмасьці навігацыйнай станцыі.

Паводле жыхароў Генічаска, якія працуюць на «Марсе-75», расейскіх вайскоўцаў тут няма ўжо цягам двух месяцаў.

Падчас прэзыдэнцтва Віктара Юшчанкі выканаўчая служба неаднаразова спрабавала выканаць пастанову суда аб вяртаньні «Марса-75» дзяржаўнаму прадпрыемству «Дзяржгідраграфія», але беспасьпяхова.

Міністэрства абароны даўно выступае за вяртаньне з арэнды маякоў і іншых гідраграфічных аб’ектаў, якія выкарыстоўваюцца Чарнаморскім флётам Расеі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG