Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не запрашалі на ядзерны форум у Гаагу


Беларускі бок не атрымаў запрашэньня для ўдзелу ва Ўсясьветным форуме па ядзернай бясьпецы, які праходзіў у Гаазе.

Пра гэта сёньня паведаміў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык, адказваючы на пытаньне Радыё Свабода, ці ўдзельнічала Беларусь у гэтым мерапрыемстве.

Дзьмітры Мірончык сказаў:

«Беларускі бок лічыць аўтарытэтнай пляцоўкай у справах ядзернай бясьпекі арганізацыю МАГАТЭ. 24 сакавіка ў штаб-кватэры гэтай арганізацыі ў Вене пачалося чарговае паседжаньне. У гэтым паседжаньні ўдзельнічае беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам міністра па надзвычайных сытуацыях. На гэтым форуме ў Вене Беларусь прадставіць свой даклад аб стане зь ядзернай бясьпекай у нашай краіне.

Што тычыцца сустрэчы ў Гаазе, дык беларускі бок на яе ня быў запрошаны, і хоць гэта даволі прадстаўнічы форум, але ён не зьяўляецца, на наш погляд, унівэрсальным форумам. Мы лічым, што ўнівэрсальны форум — гэта форум МАГАТЭ».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG