Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь ня будзе адклікаць свайго амбасадара з Украіны


Пра гэта паведаміў сёньня на брыфінгу прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Ён сказаў, што ўжо пасьля адкліканьня Ўкраінай свайго амбасадара зь Менску наш амбасадар ва Ўкраіне Валянцін Вялічка сустракаўся зь першым намесьнікам міністра замежных спраў Украіны.

«Такім чынам, дыскусія і абмен думкамі паміж Беларусьсю і Ўкраінай на дыпляматычным узроўні працягваецца. Мы думаем, што ўзровень амбасадара — гэта якраз той узровень, які найбольш адпавядае тым эканамічным, культурным і іншым дачыненьням як паміж краінамі, так і паміж асобамі, якія ў нас склаліся за доўгія гады з Украінай. Мы спадзяемся, што на гэтым ўзроўні і будуць далей працягвацца нашы дачыненьні», — сказаў Дзьмітры Мірончык.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG