Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомелі адключылі ўкраінскія каналы


Гомельскі інтэрнэт-правайдэр і апэратар лічбавага і кабэльнага тэлебачаньня «Гарант» адключыў украінскія тэлеканалы.

Пра гэта паведамляе гомельскі навінавы партал «Сильные новости».

У сераду, 26 сакавіка, «Гарант» спыніў вяшчаньне ўкраінскіх тэлеканалаў «Інтер+», «Kiev STB» і «ICTV», якія былі даступныя абанэнтам лічбавага вяшчаньня «Камфорт ТБ» на тэрыторыі Гомеля.

Адключэньне гэтых каналаў зьвязанае з тым, што яны праходзяць працэдуру ўзгадненьня трансьляцыі на тэрыторыю Беларусі. Правайдэр заявіў, што вяшчаньне спынена часова. Яно адновіцца, калі ўзгадненьні будуць атрыманыя.

На прадпрыемстве «Гарант» Радыё Свабода пацьвердзілі адключэньне каналаў, аднак ад камэнтароў устрымаліся, спаслаўшыся на адсутнасьць намесьніка генэральнага дырэктара па працы са СМІ і рэкляме.
XS
SM
MD
LG