Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама: Расея ня можа дыктаваць Украіне будучыню


Барак Абама выступае ў Брусэлі

Барак Абама выступае ў Брусэлі

Пакуль Злучаныя Штаты і Эўропа будуць аб’яднаныя, расейскі народ зразумее, што грубая сіла ня можа перамагчы. Такі асноўны пасыл ключавой прамовы Барака Абамы, зь якой ён выступіў сёньня ўвечары ў Брусэлі ў Музэі свабодных мастацтваў.

Прэзыдэнт ЗША заявіў, што Злучаныя Штаты і Эўропа не зацікаўленыя кантраляваць Украіну, а таксама, што ЗША і НАТО не шукаюць канфлікту з Расеяй. «Мы не ўступаем ў чарговую халодную вайну,» адзначыў ён. «Бо ў адрозьненьне ад СССР Расея не зьяўляецца ні лідэрам ваеннага блёку, ні лідэрам сусьветнай ідэалёгіі.» Але паводзіны Расеі ва Ўкраіне становяцца глябальным «момантам ісьціны».

Паводле амэрыканскага лідэра, сьвету патрэбная моцная, а не слабая Расея. «Мы хочам, каб расейскі народ жыў дастойна, у бясьпецы і дабрабыце, з гонарам за сваю гісторыю. Аднак гэта не азначае, што Расеі дазволена прымаць рашэньні за сваіх суседзяў.» Абама падкрэсьліў: «Тое, што Расея мае даўнюю супольную гісторыю з Украінай не азначае, што яна можа дыктаваць Украіне яе будучыню.»

Абама таксама прызнаў, што наўрад ці ёсьць спосаб, як выцесьніць Расею з Крыму, але, дадаў ён, калі Злучаныя Штаты і іх саюзьнікі будуць адзіныя, расейскі народ зразумее, што ён ня зможа дасягнуць бясьпекі, росквіту і статусу, якіх ён жадае, з дапамогай сілы".

Калі расейскае кіраўніцтва працягне ісьці па абраным курсе, мы
разам забясьпечым ўзмацненьне ізаляцыі Расіі «, - сказаў прэзыдэнт. У гэтым выпадку «санкцыі будуць пашыраныя», а наступствы для эканомікі Расеі і яе рэпутацыі на міжнароднай арэне стануць яшчэ больш сур’ёзнымі.

Разам з тым Абама падкрэсьліў, што дзьверы для дыпляматычнага вырашэньня сытуацыі ва Ўкраіне застаюцца адкрытымі.
XS
SM
MD
LG